Васемнаццатага лістапада ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага панавала паэзія знакамітага беларускага пісьменніка, палымянага прамоўцы і грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча.

 

VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Адборачны тур. Фота Таццяны Русаковіч, «Наваполацк Сёння» 

 

Апошняга паэта Беларусі, які насіў ганаровае званне «народны», не стала зусім нядаўна – Ніл Сымонавіч пайшоў з жыцця напярэдадні свайго 85-гадовага юбілею. Успомніць любімага некалькімі пакаленнямі творцу, нагадаць вялікую спадчыну, якую ён пакінуў пасля сябе, на VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў сабраліся навучэнцы з амаль усіх устаноў адукацыі Наваполацка, Полацка і Полацкага раёна. На творчае спаборніцтва, галоўным ініцыятарам і арганізатарам якога традыцыйна выступае гарадская арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», у гэтым годзе паступіла рэкордная колькасць заявак – 130. Каб змясціць усіх жадаючых, конкурсныя чытанні нават прыйшлося перанесці з першага на другі паверх – у больш прасторную залу ўстановы.

 

VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Адборачны тур. Фота Таццяны Русаковіч, «Наваполацк Сёння»

 

VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Адборачны тур. Фота Таццяны Русаковіч, «Наваполацк Сёння»

 

VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Адборачны тур. Фота Таццяны Русаковіч, «Наваполацк Сёння»

 

«Край мой беларускі, край», «Роднае слова», «Як чужыя рассталіся ўранку», «Франя», «Цвіці, наш сад!», «Балада колішняй вуліцы»… На працягу пяці гадзін удзельнікі зноў і зноў пагружалі слухачоў у бязмежныя прасторы паэтычных шэдэўраў беларускага «песняра». Праз голас, жэсты, міміку, сцэнічны вобраз хлопцы і дзяўчаты імкнуліся як мага шырэй паказаць усю палітру пачуццяў, якія ўкладваў у свае радкі Ніл Гілевіч. Многія падрыхтаваліся настолькі якасна, што іх нельга было адрозніць ад сапраўдных артыстаў. Найбольшую папулярнасць сярод удзельнікаў атрымалі вершы Ніла Сымонавіча «Маці» і «Апошняе спатканне з Веранікай». Іх чыталі 16 разоў. А вось «Прытча пра пячэнне» прагучала толькі аднойчы.

 

VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Адборачны тур. Фота Таццяны Русаковіч, «Наваполацк Сёння»

 

VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Адборачны тур. Фота Таццяны Русаковіч, «Наваполацк Сёння»

 

VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Адборачны тур. Фота Таццяны Русаковіч, «Наваполацк Сёння»

 

Прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі наваполацкія і полацкія літаратары, мовазнаўцы, бібліятэкары, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, з замілаваннем слухалі кожнага прамоўцу. Вызначыць лідараў аказалася вельмі складанай задачай – дваццаць восем выступоўцаў набралі максімальны бал. На агульным сходзе судзейскай калегіі было прынята рашэнне аб павелічэнні колькасці фіналістаў з 20 да 40 чалавек.

 

VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Адборачны тур. Фота Таццяны Русаковіч, «Наваполацк Сёння»

 

«Прыемна адзначыць, што ўзровень удзельнікаў конкурсу з кожным годам расце. Яны ўжо не проста чытаюць вершы са школьнай праграмы, а глыбінна асэнсоўваюць тое, аб чым вядзе гаворку аўтар. Бачна, што юнакі і дзяўчаты ўкладваюць душу ў твор. Настолькі яны ў вобразе, настолькі артыстычна і эмацыянальна выступаюць. Я ўпэўнены, што калі ўдзельнік так пранікнёна дэкламуе верш «Маці», ён і ў сапраўдным жыцці будзе паважаць сваіх бацькоў, каштаваць кожнай хвілінай побач з імі. А як прыемна чуць у радках аб Радзіме шчырую любоў да роднай старонкі. Ведаеце, для нас, арганізатараў, такое асэнсаванне літаратурнага матэрыялу мае вялікае значэнне», – у размове з карэспандэнтам «НС» адзначыў старшыня конкурснага журы, лідар гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» Вадзім Дзевятоўскі.

 

VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Адборачны тур. Фота Таццяны Русаковіч, «Наваполацк Сёння»

 

VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Адборачны тур. Фота Таццяны Русаковіч, «Наваполацк Сёння»

 

VIIІ конкурс чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў. Адборачны тур. Фота Таццяны Русаковіч, «Наваполацк Сёння»

 

Цудоўным дапаўненнем паэтычнага вечара сталі жывыя гукі інструментальнай музыкі. У холе бібліятэкі сваё віртуознае майстэрства валодання баянам прадэманстравалі навучэнцы 4-га курса Наваполацкага музкаледжа, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў Яўген Сарокін і Сяргей Казлоў.


 

«Наваполацк Сёння», 22.11.2016г., №94 (2783)

 

VIIІ КОНКУРС ЧЫТАЛЬНІКАЎ ТВОРАЎ БЕЛАРУСКІХ АЎТАРАЎ - ВЫНІКІ АДБОРАЧНАГА ТУРА

 

 

ВИДЕО:
«Стихомарафон в Новополоцке». Сюжет агентства теленовостей Белтелерадиокомпани

Конкурс чтецов, Новополоцк, ноябрь 2016. «Новополоцк Сегодня»

Интернет-ресурсы