Не идет видео? Скачайте Flash player. Используйте Opera!
26 лістапада 2014 года школьнікі Наваполацка, Полацка і Полацкага раёну адзначылі сапраўднае свята беларускай літаратуры. У сценах мастацкай залы бібліятэкі імя Ул.Маякоўскага ў Наваполацку Наваполацкая гарадская арганізацыя РГА «Белая Русь» правяла шосты конкурс чытальнікаў твораў беларускіх класікаў.

 

У гэтым годзе конкурс быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Немагчыма перадаць тыя эмоцыі і пачуцці, якія авалодалі кожным, хто вырашыў дакрануцца да такой важнай і балючай для нашай Беларускай Зямлі тэмы – Вялікай Айчыннай вайны. Ніхто не застаўся абыякавым да словаў, якія гучалы з вуснаў таленавітых юнакоў.

 

Семдзесят год прайшло пасля гэтай страшнай вайны, але сучасныя школьнікі з усёй сур’езнасцю і разуменнем выконвалі падрыхтаваныя творы. Уражліва тое, што, здавалася б, зусім юныя хлопцы і дзяўчаты адчулі да глыбіні душы тый боль, які сваіх сэрцах праняслі нашы дзяды і прадзеды, здабываючы Вялікую Перамогу і мірнае неба. Ад яскравасці выканання некаторых чытальнікаў на вочы слухачоў накатваліся слёзы, а да горла падступаў камок.

 

Гэта вялікі гонар, што на нашай Радзіме Беларусі ёсць такая таленавітая моладзь, глездячы на якую, разумееш: у нас вялікая будучыня.

 

Арганізатары адзначаюць, што якасць чытання твораў школьнікамі з кожным года расце, але нязменнай застаецца папулярнасць і любоў да конкурсу. Уражвае і колькасць удзельнікаў, якія імкнуцца дакрануцца да вялікай беларускай літаратуры – у адрас аргкамітэту паступіла 126 заявак, таму і адборачны тур праходзіу на працягу пяці гадзін.

 

Прыемна, што вышэйшы бал атрымалi адразу 11 удзельнікаў. Гэтыя чытальнiкi ў складзе дваццаткі лепшых адправяцца у г.Мінск для ўдзелу ў фінале конкурсу. Таксама для фіналістаў будзе арганізавана культурная праграма.

 

Наваполацкая «Белая Русь» выказвае вялікую падзяку ўсім, хто захоўвае праўду пра жахлівую вайну і ўслаўляе імя Пераможцаў.

 

Хай заўжды будзе мір, хай людзі разумеюць адзін аднаго, хай ніколі на Зямлю не вернецца ваенны боль. Беражыце мір, любоў і Радзіму!

 

 

Интернет-ресурсы