Фінал пятага юбілейнага конкурсу чытальнікаў твораў класікаў беларускай літаратуры адбыўся ў г.Мінску 19 лютага 2014 года. Напрыканцы мінулага года Наваполацкая гарадская арганізацыя РГА «Белая Русь» правяла конкурс чытальнікаў баек Кандрата Крапівы, на якім вызначаліся 29 фіналістаў, якія і адправіліся ў Мінск, каб выявіць, хто ж з іх лепшы.

 

Фінал пятага юбілейнага конкурсу чытальнікаў твораў класікаў беларускай літаратуры адбыўся ў г.Мінску 19 лютага 2014 года

 

Арганізатары, як заўжды, падрыхтавалі для школьнікаў з Наваполацка, Полацка і Полацкага раёну (а менавіта яны і былі ўдзельнікамі конкурсу) цікавую пазнавальную і забаўляльную праграму.

 

Фінал пятага юбілейнага конкурсу чытальнікаў твораў класікаў беларускай літаратуры адбыўся ў г.Мінску 19 лютага 2014 года

 

Завяршаючы тур прайшоў у музеі Я.Купалы, які ўжо другі год гасцінна адчыняе свае дзверы для юных чытальнікаў. Трэба адзначыць, што ўзровень выканаўчага майстэрства ўдзельнікаў, на радасць, вельмі высокі, таму ацэньваць іх выступленні было складана нават прафесійнаму журы (а гэта заслужаныя дзеячы культуры, навукі і мовазнаўства нашай краіны: Навум Гальпяровіч, Аляксандр Кашпераў, Мікола Мятліцкі, Раіса Сідарэнка, Алена Ляшковіч). Пачэсна і адказна тое, што ў склад журы ўвайшла ўнучка Кандрата Крапівы, кандыдат мастацтвазнаўства Алена Атраховіч. Аднак, як і ва ўсялякіх спаборніцтвах, у нашым конкурсе таксама ёсць пераможцы. Нягледзячы на тое, што ўсе ўдзельнікі атрымалі высокія і падобныя балы, лепшымі сталі Жынгель Ганна, Жогаль Дар’я і Старцаў Яўген. Усе фіналісты атрымалі падзякі ад НГА РГА «Белая Русь» і кнігі К.Крапівы, а лўарэты – граматы, кнігі і грашовыя прэміі. На працягу конкурсу гучала жывая музыка ў выкананні музыкаў Акадэміі музыкі, добрыя словы ўражанняў і дзіцячы шчыры смех.

 

Фінал пятага юбілейнага конкурсу чытальнікаў твораў класікаў беларускай літаратуры адбыўся ў г.Мінску 19 лютага 2014 года

 

Аднак на гэтым праграма вандроўкі не скончылася. Пасля падвядзення вынікаў наваполацкая дэлегацыя рушыла ў сталічную гімназію №23, дзе адбылася цікавая экскурсія, майстар-клас па кітайскай мове. Кожны чытальнік змог атрымаць ў падарунак іерогліф «шчасце» ад носьбіта мовы. Уразіла дзяцей тое, што выкладанне тут ажыццяўляецца на беларускай мове, а ў якасці замежнай гімназісты вывучаюць кітайскую мову. З гімназічным жыццем дэлегацыю пазнаеміла дырэктар школы Ніна Іванаўна Нікіціна, за што мы выказваем ёй шчырую падзяку.

 

Фінал пятага юбілейнага конкурсу чытальнікаў твораў класікаў беларускай літаратуры адбыўся ў г.Мінску 19 лютага 2014 года

 

Але ж і 23-я гімназія не стала кропкай у паездцы. Увечары ўсе чытальнікі і іх настаўнікі, а таксама прадстаўнікі актыву «Белай Русі» наведалі Тэатр кінаакцёра, дзе ўбачылі пастаноўку неўміручай камедыі К.Крапівы «Хто смяецца апошнім». Уражанням гледачоў не было мяжы. Спадзяемся, што ўсе школьнікі прывезлі з Мінску добры настрой і перададуць яго сваім сябрам.

 

Фінал пятага юбілейнага конкурсу чытальнікаў твораў класікаў беларускай літаратуры адбыўся ў г.Мінску 19 лютага 2014 года

 

Беларуская мова і літаратура – гэта бяздонны крыніца багаццяў чалавечай мудрасці і прыгажосць слова. Наваполацкая гарадская арганізацыя заўжды будзе спрыяць яе захаванню і ўзбагачэнню, а таксама падтрымліваць таленавітую моладзь, якая любіць сваю краіну, захоўвае і памнажае духоўную спадчыну свайго народа.

 


Марыя БАДЗІЧ, вядучы спецыяліст
па арганізацыйна-кадравай рабоце НГА РГА «Белая Русь»

Интернет-ресурсы