"Сем цудаў Наваполацка... на думку новапалачан" – пад такой назвай супрацоўнiкi бiблiятэкi iмя Якуба Коласа маюць намер скласцi буклет да 50-гадовага юбiлею нашага горада. Такiя праекты ўжо ажыццявiлiся ў некаторых гарадах i раёнах Беларусi. Цiкава было б даведацца, якiя аб’екты Наваполацка яго жыхары лiчаць самымi-самымi...

 

Зараз, у сувязi з юбiлеем горада, павялiчылася колькасць запытаў краязнаўчага характару. Чытачы звяртаюцца да нас па пытаннях гiсторыi, культуры, эканомiкi, грамадскага жыцця Наваполацка, цiкавяцца звесткамi пра мастацтва i лiтаратуру, экалогiю горада. У нашай бiблiятэцы сабраны неблагi фонд краязнаўчых матэрыялаў, у тым лiку кнiг наваполацкiх аўтараў з аўтографамi, выдаецца бiблiяграфiчная прадукцыя. I праект "Сем цудаў Наваполацка..." таксама будзе вельмi дарэчы.

 

Таму прапаноўваем усiм новапалачанам прыняць удзел у стварэннi буклета. Вынiкi будуць прааналiзаваны, падагулены. У буклет "Сем цудаў Наваполацка..." увойдуць тыя, за якiя будзе больш выказванняў.

 

Калi ласка, дасылайце лiсты, фотаздымкi цi проста вашы меркаваннi пра найбольш цiкавыя аб’екты архiтэктуры, культуры, прыроды нашага горада ў адрас бiблiятэкi (вул.Маладзёжная, 104). Цi проста прыходзьце да нас з прапановамi. Можна нават патэлефанаваць i выказаць сваю думку на гэты конт па тэлефонах: 52-33-48, 52-13-05.

 

Интернет-ресурсы