Пераход на старонку Радыё «Беларусь» 

 

Радыё «Беларусь» у Год малой радзімы праводзiць радыёмарафон па гарадах нашай краіны. Адпраўной кропкай радыёмарафона на карце Беларусі стане Наваполацк. Прамысловы гігант, горад моладзі, культурная сталіца Беларусі-2018 сёлета святкуе 60-годдзе.

 

Тры дні – 8, 9 і 10 чэрвеня 2018 года – радыёэфір з 16.00 да 17.00 будзе прысвечаны Наваполацку і яго жыхарам. З рэпартажаў журналістаў міжнароднага радыё «Беларусь» можна будзе даведацца пра міжнародныя стасункі горада, ўнікальныя вытворчасці і распрацоўкі мясцовых вучоных, пазнаёміцца з дзейнасцю Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Наваполацкага Цэнтра культуры, традыцыямі мясцовай дзіцячай мастацкай школы імя І.Хруцкага і пачуць інтэрв’ю з вядомымі спартсменамі-ўраджэнцамі Наваполацка – паралімпійскай чэмпіёнкай Святланай Сахоненка і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, чэмпіёнам свету і сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў Вадзімам Дзевятоўскім.

 

Тым часам, вы можаце бліжэй пазнаёміцца з Наваполацкам дзякуючы матэр'ялам Вікторыі Пяткевіч – тут

 

Радыё "Беларусь"

Интернет-ресурсы