Зацвярждаю
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей
Л.П.Гуляка

 

Зацвярждаю
Мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь
У.В.Русакевiч

 

 

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой

 

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца заснавальнікамі конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой у адпаведнасці з Праграмай развіцця канфесіянальнай сферы, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2006-2010 гады, узгодненай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 30 лістапада 2006г.

 

Мэты конкурсу:

 

  • павышэнне эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння дзяржаўнай палітыкі ў сферы міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой;

 

  • папулярызацыя шматвекавых традыцый мірнага і паважлівага суіснавання людзей розных нацыянальнасцей і канфесіянальнай прыналежнасці на Беларусі;

 

  • прапаганда каштоўнасці культурнай разнастайнасці і міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь;

 

  • далучэнне шырокага кола чытачоў да знаёмства з тэмамі конкурсу і іх зацікаўленага абмеркавання.


Удзельнікі конкурсу: прафесійныя журналісты, пазаштатныя аўтары, рэдакцыі друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі.


Для разгляду на конкурсу прымаюцца матэрыялы, якія надрукаваны ці выйшлі ў тэлерадыёэфіры за перыяд з 1 чэрвеня 2008г. да 10 красавіка 2009г.


На конкурсе асобна разглядаюцца матэрыялы па дзвюх намінацыях сродкаў масавай інфармацыі – друкаваных і электронных.


Удзельнікі конкурсу па намінацыі друкаваных СМІ дасылаюць надрукаваныя за адзначаны перыяд матэрыялы, дадаўшы пры гэтым даныя аб аўтары: прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, месца работы, пасада, адрас і тэлефонны кантактны нумар.


Удзельнікі конкурсу па намінацыі электронных СМІ прадстаўляюць аўдыё- відэазапісы радыё- і тэлесюжэтаў і праграм па вышэйадзначанай тэматыцы з суправаджальным лістом, у якім адлюстраваны даныя аб аўтарах, тэрмінах выхаду ў эфір, кантактныя рэквізіты.


Выдаткі на падрыхтоўку і прадстаўленне конкурсных матэрыялаў забяспечваюцца ўдзельнікамі конкурсу за свой кошт.


Конкурсныя матэрыялы на друкаваных і электронных носьбітах прадстаўляюцца ў апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей да 20 красавіка 2009г. (220029, г.Мінск, вул. Камуністычная,11, тэл./факс 284-63-44).


Для падвядзення вынікаў конкурсу яго заснавальнікамі ствараецца журы.


Пераможцам конкурсу па кожнай намінацыі (друкаваныя СМІ і электронныя СМІ) устанаўліваюцца наступныя ўзнагароды:

 

  • Дыплом Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь I ступені і першая прэмія ў памеры 700000 (семсот тысяч) рублёў;

 

  • Дыплом Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь II ступені і другая прэмія ў памеры 500000 (пяцьсот тысяч) рублёў;

 

  • Дыплом Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь III ступені і трэцяя прэмія ў памеры 300000 (трыста тысяч) рублёў.

 

Выплата прэмій пераможцам конкурсу на агульную суму 3000000 (тры мільёны) рублёў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь на правядзенне мерапрыемстваў у галіне масавай інфармацыі.


Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей засноўваюцца спецыяльныя прызы за найбольш высокамастацкае ўвасабленне тэм конкурсу ў кожнай намінацыі СМІ – нацыянальнасці, канфесіі, суайчыннікі.


Колькасць спецыяльных прызоў вызначае журы конкурсу зыходзячы з колькасці, актуальнасці і зместу конкурсных работ. Прызы Упаўнаважанага набываюцца за кошт сродкаў, выдзеленых Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей з рэспубліканскага бюджэту на рэалізацыю спецыяльных сацыяльных праграм і мерапрыемстваў і падтрымку супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2009 год. Разам са спецыяльным прызам вызначанаму ўдзельніку конкурсу ўручаецца Падзячнае пісьмо Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.


Дадатковыя спецыяльныя прызы за асобныя матэрыялы, згодна з тэмамі конкурсу, могуць засноўвацца іншымі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, пажадаўшымі далучыцца да організатараў конкурсу.


Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне яго пераможцаў будзе праводзіцца ў маі 2009г.


Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь садзейнічае распаўсюджванню ўмоў конкурсу ў сродках масавай інфармацыі і інфармаванню грамадскасці аб яго выніках.

Интернет-ресурсы