Пажарная бяспека на выбарчых участках пад кантролем ратавальнікаў

27.12.2024

Напярэдадні важнай грамадска-палітычнай падзеі - выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, работнікі МНС праводзяць вывучэнне стану ўчасткаў для галасавання на адпаведнасць іх патрабаванням пажарнай бяспекі.

На кантролі ратавальнікаў горада Наваполацка 36 выбарчых участкаў.

Прафілактычныя візіты праходзяць загадзя, а праверцы падлягаюць не толькі памяшканні, дзе размесцяцца ўчасткі, але і ўвесь будынак.

Пры правядзенні абследавання асаблівую ўвагу інспектары МНС надаюць наяўнасці і спраўнасці сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, правяраюць адпаведнасць планаў эвакуацыі (якія павінны быць размешчаны на бачным для наведвальнікаў месцы) іх графічнай часткі, размяшчэнне эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, абазначэнне іх знакамі пажарнай бяспекі.

Цікавяць прадстаўнікоў выратавальнага ведамства і веды работнікаў аб'ектаў парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Таксама ў зоне ўвагі ратавальнікаў - сродкі пажаратушэння, якія павінны быць спраўныя.

Да пачатку датэрміновага галасавання прадстаўнікі МНС наведаюць усе выбарчыя ўчасткі рэгіёну і ацэняць іх гатоўнасць да важнай грамадска-палітычнай падзеі, а ў перыяд галасавання - забяспечаць дзяжурства на месцах.

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы