Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца пры падтрымцы аддзела адукацыі, аддзела спорту і турызму Наваполацкага гарвыканкама з чэрвеня па жнівень 2024 года праводзяць абласную інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Здаровае лета» сярод дзяцей прышкольных і летніх аздараўленчых лагероў.
Вялікая колькасць людзей імкнецца за горад, на прыроду, адпачыць на беразе возера ці рэчкі, парыбачыць ці сабраць грыбоў і ягад. Знаходзячыся ў лесе ці на возеры, некаторыя грамадзяне не лічаць патрэбным клапаціцца аб захаванасці і чысціні прыроды (пакідаюць пасля сябе горы смецця, пустых бутэлек, тым самым забруджваюць тэрыторыю).